Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Mалітва ў 30-ы дзень смерці кс. каноніка Юзафа Ганьчыца прайшла ў яго роднай парафіі

16 Лістапада 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 16 Лістапада 2020

sapockino hancyc 1114 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне, адкуль паходзіў спачылы кс. канонік Юзаф Ганьчыц, адбылася святая Імша ў яго інтэнцыі ў 30-ы дзень пасля смерці.

Перад Эўхарыстыяй землякі кс. Юзафа прадставілі слоўна-музычную праграму, прысвечаную яго памяці. Праграма рыхтавалася сапоцкінскімі парафіянамі доўгі час і павінна была быць паказана на юбілей 25-годдзя яго святарства, які ён павінен быў адзначыць у кастрычніку ў сваёй роднай парафіі.

Але Бог меў свае планы, таму замест юбілейнай урачыстасці і вялікай радасці вернікі ўспаміналі спачылага, якім вельмі ганарацца, і дзякавалі Пану за дар яго жыцця. Таксама яны дзякавалі за яго добрае сэрца, якое за 25 гадоў служэння прынесла шмат дабра людзям, свету, гораду Лідзе, дзе ён служыў амаль усё сваё святарскае жыццё.

Падчас праграмы прагучала шмат цёплых слоў пра кс. Юзафа, які вельмі часта наведваў свае родныя мясціны, а цяпер застанецца ў жывой памяці, бо, як падкрэслілі вернікі, нельга забыць такога добрага чалавека і патрабавальнага святара.

На Імшы, якую цэлебраваў пробашч парафіі кс. Антоні Абухоўскі, прысутныя вернікі маліліся аб дары неба для ксяндза Юзафа, просячы добрага Бога даць яму ласку вечнага жыцця.

Ксёндз канонік Юзаф Ганьчыц нарадзіўся 3 ліпеня 1960 г. Паходзіў з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне.

Атрымаў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату 17 чэрвеня 1995 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Стаў разам з сённяшнім дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім адным з першых выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пасля пасвячэння быў прызначаны вікарыем парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах. З 10 ліпеня 1996 г. да смерці быў пробашчам новаўтворанай парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. Дзякуючы яго старанням была пабудавана новая парафіяльная святыня.

За час яго служэння ў лідскай парафіі было створана шмат малітоўных груп. Шмат увагі і часу ён прысвячаў выхаванню дзяцей і моладзі, фармацыі сем’яў. Таксама пры парафіі актыўна дзейнічае каталіцкая харызматычна-евангелізацыйная супольнасць «Gloriosa Trinita», духоўным правадніком якой быў кс. Юзаф Ганьчыц.

У 2003 г. ён скончыў вывучэнне тэалогіі сужэнства ва ўніверсітэце кардынала Стэфана Вышынскага, а ў 2007 г. – катэхетычна-пастаральнае паслядыпломнае навучанне ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы.

Сёлета кс. Ганьчыц адзначыў 60-годдзе і 25-годдзе прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння.

Адышоў у вечнасць 13 кастрычніка ў лідскай бальніцы з-за ўскладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй.

sapockino_hancyc_1 Download sapockino_hancyc_1
sapockino_hancyc_10 Download sapockino_hancyc_10
sapockino_hancyc_11 Download sapockino_hancyc_11
sapockino_hancyc_2 Download sapockino_hancyc_2
sapockino_hancyc_3 Download sapockino_hancyc_3
sapockino_hancyc_4 Download sapockino_hancyc_4
sapockino_hancyc_5 Download sapockino_hancyc_5
sapockino_hancyc_6 Download sapockino_hancyc_6
sapockino_hancyc_7 Download sapockino_hancyc_7
sapockino_hancyc_8 Download sapockino_hancyc_8
sapockino_hancyc_9 Download sapockino_hancyc_9

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 16 Лістапада 2020
Абноўлена 16 Лістапада 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя