Працягваецца азеляненне тэрыторыі каля дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат). Санктуарый і тэрыторыя вакол яго становяцца ў апошні час прыгажэйшымі.
7 лістапада група валанцёраў на чале з кусташам санктуарыя кс. доктарам Юрыем Бяганскім садзіла яблыневы сад, у якім ёсць яблыні двух гатункаў: “Алеся” і “Беларуская салодкая”.
У наступным годзе можна будзе ўбачыць першае красаванне дрэў, а яшчэ праз некалькі гадоў будзе магчымасць і пакаштаваць плады.
Кожны жадаючы можа падтрымаць дыяцэзіяльны санктуарый ахвяраваннямі і малітвамі, бо гэта наша супольная справа. Дзякуючы гэтаму месца, куды ахвотна пілігрымуюць вернікі, стане яшчэ больш прыгожым.
Тыя, хто хацеў бы падтрымаць санктуарый, запрашаюцца скантактавацца з кусташам.
Прэс-служба санктуарыя