Skip to main content

Фотафакт: члены Душпастырства чыгуначнікаў удзельнічалі ў прыбіранні найстарэйшых могілак у Гродне

kolejarze 1Члены Душпастырства чыгуначнікаў Гродна перад урачыстасцю Усіх Святых і ўспамінам усіх памерлых вернікаў прынялі ўдзел у прыбіранні найстарэйшых могілак горада. На старых гродзенскіх могілках спачывае шмат заслужаных для горада асобаў, а шматлікія надмагіллі маюць гістарычную і культурную каштоўнасць.

kolejarze 2

Каталіцкія могілкі заснаваны ў 1792 г., прыкладна ў той самы час, што і Павонзкаўскія (Польшча), Лычакаўскія (Украіна) некропалі і могілкі Роса (Літва). Тут захаваліся надмагіллі ў стылях класіцызму, эклектыкі, мадэрну, канструктывізму, зробленыя майстрамі з Гродна, Варшавы, Кіева, Вільні.

Даследчыкі зазначаюць, што надмагільныя помнікі ўяўляюць сабой унікальныя аб’екты дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія не маюць аналагаў на тэрыторыі Беларусі.

kolejarze 3

Наведваючы могілкі, члены душпастырства таксама памаліліся за тых, хто адышоў на вечны спачын, памятаючы, што найлепшым ушанаваннем памерлых продкаў з’яўляецца малітва.

Кс. Юрый Марціновіч