Skip to main content

Пастанова Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з новым ростам захворванняў COVID-19

virus 4999857 640Паважаныя святары, шаноўныя кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

У сувязі з далейшым распаўсюджваннем эпідэміі каранавірусу COVID-19 i высокай лічбай захворванняў, якая ў кантэксце восеньска-зімовага перыяду можа павялічыцца, а таксама з клопатам пра здароўе і жыццё жыхароў нашай краіны, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пастанаўляе:Калі гэта будзе неабходна, дыяцэзіяльным біскупам, згодна з кан. 87 § 1, кан. 1245 і кан. 1248 § 2 Кодэксу Кананічнага Права Каталіцкага Касцёла, удзяліць дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і прадпісаныя ўрачыстасці вернікам старэйшага ўзросту, якія асаблівым чынам падатлівыя на інфекцыю каранавірусу, асобам з сімптомамі хваробы, дзецям і школьнай моладзі, а таксама асобам, якія імі апякуюцца, і тым, хто адчувае боязь перад небяспекай заражэння.

Заахвочваем вернікаў, якія карыстаюцца дыспенсай, прыняць удзел у суботняй вечаровай cвятой Імшы або ў cвятых Імшах у іншыя дні.

Адначасова заахвочваем тых вернікаў, якім дазваляе стан здароўя і не перашкаджаюць іншыя важныя прычыны, напрыклад, абавязковая праца, да ўдзелу ў нядзельных і святочных Імшах і іншых набажэнствах.

corona 5002332 640

Святары павінны паінфармаваць вернікаў аб значэнні дыспенсы, а таксама растлумачыць сэнс духоўнай камуніі і заахвоціць да яе практыкавання.

Ксяндзы пробашчы і адміністратары парафій павінны прыкласці ўсе намаганні для таго, каб у святынях і іншых месцах супольнай малітвы захоўваліся асноўныя правілы гігіены: настойліва прасіць вернікаў насіць ахоўныя маскі або шчыткі, пры ўваходзе ў святыню змясціць дэзінфекцыйныя сродкі, нагадваць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і рэспіраторнага этыкету.

Святары, якія ўдзяляюць cвятую Камунію вернікам, а таксама цэлебруюць іншыя сакрамэнты, знаходзячыся ў непасрэднай блізкасці да вернікаў, павінны карыстацца ахоўнымі маскамі і праводзіць дэзіфекцыю рук.

Пробашчы парафій, настаяцелі іншых структур Каталіцкага Касцёла, а таксама законных супольнасцяў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі павінны разважліва і адказна падысці да арганізацыі розных евангелізацыйных і катэхетычных сустрэч, а таксама іншых мерапрыемстваў з пункту гледжання мэтазгоднасці іх правядзення падчас эпідэміі і з улікам магчымасці іх адмены або пераносу на пазнейшы час.

Нагадваем душпастырам пра абавязак заставацца на месцы свайго служэння і быць даступным для людзей, асабліва хворых і патрабуючых.

Гэтая пастанова абавязковая да яе адмены.

Усведамляючы выкліканыя пандэміяй каранавірусу складанасці як у штодзённым жыцці, так і ў выкананні рэлігійных практык, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі давярае ўсіх вас апецы Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, і святога Роха, асаблівага ратаўніка ад заразных хваробаў, з надзеяй на іх заступніцтва перад Богам у прадухіленні гэтай хваробы і ад усяго сэрца благаслаўляе ў імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч згодна з кан. 87 § 1, кан. 1245 і кан. 1248 § 2 Кодэксу Кананічнага Права Каталіцкага Касцёла, удзяліў дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і прадпісаныя ўрачыстасці вернікам старэйшага ўзросту, якія асаблівым чынам падатлівыя на інфекцыю каранавірусу, асобам з сімптомамі хваробы, дзецям і школьнай моладзі, а таксама асобам, якія імі апякуюцца, і тым, хто адчувае боязь перад небяспекай заражэння.

Каталіцкія біскупы Беларусі

Паводле Catholic.by