Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Міхала Арханёла прайшла ў Смаргоні з удзелам біскупа Яшэўскага

smargon 3129 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар галоўнага нябеснага заступніка парафіі.

На ўрачыстасці сабраліся шматлікія парафіяне і духавенства.

Святую Імшу, якая цэлебравалася на палявым алтары, узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Паводле традыцыі, Міхал Арханёл з’яўляецца абаронцам Касцёла і аберагае ад зла, таму ў гэты дзень вернікі Смаргоні асаблівым чынам маліліся за святы Касцёл і нашу краіну, просячы праз яго заступніцтва аб дары адзінства і міру для ўсіх жыхароў.

Урачыстасць завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол святыні.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: shliah.by