Skip to main content

Урачыстасць Першай Камуніі адбылася ў Росі

kamunija ros 5720 верасня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі, якая была вялікай падзеяй для парафіяльнай супольнасці. Першы раз у жыцці прынялі Езуса ў сваё сэрца сем дзяўчынак і сямёра хлопчыкаў.

Паколькі толькі Бог можа даць кожнаму чалавеку сапраўднае шчасце, некалькі гадоў таму бацькі прынеслі сваіх дзяцей у святыню, каб ім быў удзелены сакрамэнт хросту. На працягу далейшага жыцця яны ўкладалі шмат намаганняў у адукацыю і падрыхтоўку дзяцей да паўнавартаснага ўдзелу ў жыцці Касцёла.

kamunija ros 45

Разам з дзецьмі бацькі маліліся, расказвалі ім пра Бога, вадзілі на катэхетычныя заняткі і разам кожную нязелю, а таксама ў святочныя дні прымалі ўдзел ў святой Імшы. Нарэшце прыйшоў доўгачаканы дзень, калі таты і мамы благаславілі дзяцей, каб з гэтага часу тыя жылі ў Камуніі з Панам і, умацаваныя бацькоўскім благаслаўленнем, назаўсёды засталіся ў Божай ласцы.

Дзеці прынеслі да алтара свае сэрцы з добрымі ўчынкамі. Яны ўзнеслі малітвы за святароў, бацькоў, родных, сяброў і ўсіх прысутных у касцёле. Варта спадзявацца, што хвіліна, калі кожны з гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак першы раз паяднаўся з Хрыстом у святой Камуніі застанецца назаўсёды ў іх памяці.

Бацькі шчыра падзякавалі святарам за тое, што тыя дапамаглі дзецям ачысціцца ад грахоў праз сакрамэнт пакаяння і паяднання і першы раз у іх жыцці ўдзялілі ім святую Камунію.

Жанна Вераціла