Skip to main content

Урачыстасць Першай Камуніі адбылася ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля

dziewiatouka 286 верасня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.

Святую Імшу, падчас якой дзеці ўпершыню прынялі ў сэрца Пана Езуса, узначаліў пробашч парафіі а. Дзмітрый Лабкоў CSsR.

У гаміліі, звяртаючыся да дзяцей, ён падкрэсліў, што ў гэты дзень Бог чыніць для іх вялікія рэчы, бо Езус прыходзіць у іх сэрцы. Святар пажадаў, каб гэты дзень стаў самым цудоўным у іх жыцці.

На заканчэнне Эўхарыстыі дзеці, якія ў першы раз прыступілі да эўхарыстычнага стала, выказалі ўдзячнасць Богу, якога яны назвалі сваім найлепшым Сябрам. Затым яны падзякавалі святарам і катэхетам за тое, што падрыхтавалі іх да гэтай падзеі і прывялі да сустрэчы з Панам.

Таксама дзеці падзякавалі сваім бацькам за перададзеную веру і клопат аб тым, каб усмешка не сыходзіла з іх твараў.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Галіна Валюшка