20 жніўня адбыўся аднадзённы сплаў-экскурсія па рацэ Вілія на байдарках для малодшай і старэйшай моладзі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.
Падзея была прымеркавана да нагоды 100-годдзя з дня нараджэння святога Пантыфіка, якое адзначаецца сёлета.
Сваё падарожжа па вадзе парафіяне распачалі з малітвы ў гістарычным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшаве, які мае статус помніка архітэктуры. Там яны памаліліся за Беларусь, просячы добрага Бога, каб сярод яе жыхароў запанавала згода ў праўдзе і супакоі.
Удзельнікі мерапрыемства, якое прайшло пры цудоўным надвор’і, удзячныя найперш Богу за супольна праведзены час і магчымасць наблізіцца да Яго. Яны ўдзячныя таксама ўсім, хто прычыніўся да арганізацыi сплаву і хто распавёў ім цікавыя апавяданні пра іх малую радзіму.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: архіў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні