Skip to main content

II пешая пілігрымка ў Навагрудак

26 ліпеня з Гродна рушыла II пешая пілігрымка ў Навагрудак, якую арганізавалі сёстры назарэтанкі. Раніцай у касцёле Найсвяцейшага Збавіцеля на Дзевятоўцы была адпраўлена св. Імша, якую ўзначаліў духоўны кіраўнік пілігрымкі кс. Віталь Внароўскі. Кс. Віталь таксама прамовіў гамілію, у якой наблізіў прысутным жыццё бласлаўлёных Сясцёр Пакутніц з Навагрудка.
Пасля супольнай малітвы пілігрымы рушылі ў напрамку Азёр, да месца свайго першага начлегу. Сёлета пілігрымка з Гродна налічвае 40 чалавек, сярод пілігрымаў – 6 сясцёр з Супольнасці сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Самаму малодшаму пілігрыму – 5 гадоў. Як паведаміла ў інтэрв’ю нашаму парталу сястра Таццяна, у Шчучыне і Дзятлаве да пілігрымкі далучыцца яшчэ вялікая група вернікаў. На працягу 7 дзён пілігрымы будуць крочыць да месца расстрэлу 11 бласлаўлёных Сясцёр Пакутніц, дзе а 4-й раніцы ў лесе будзе адпраўлена Святая Імша.