 25 ліпеня ў 12.00 на партале Tut.by і афіцыйным сайце Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by, а таксама на нашым партале, распачнецца інтэрнэт-трансляцыя жалобнай святой Імшы ў Пінску і пахавання кардынала Казіміра Свёнтка ў крыпце мясцовага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Трансляцыю ажыццяўляе відэастудыя Гродзенскай дыяцэзіі.
25 ліпеня ў 12.00 на партале Tut.by і афіцыйным сайце Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by, а таксама на нашым партале, распачнецца інтэрнэт-трансляцыя жалобнай святой Імшы ў Пінску і пахавання кардынала Казіміра Свёнтка ў крыпце мясцовага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Трансляцыю ажыццяўляе відэастудыя Гродзенскай дыяцэзіі. 21 ліпеня 2011 г. найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі і свету кардынал Казімір Свёнтэк адышоў у вечнасць на 97-ым годзе жыцця.
Кардынал Свёнтэк зрабіў вялікі ўклад у адраджэнне Касцёла ў Беларусі і стаў прыкладам веры і чалавечай мужнасці для беларускіх хрысціянаў.

 
 
 
 
 
