Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Зварот каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне

14 Жніўня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 14 Жніўня 2020

people 4050698 640Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі!

Вось ужо некалькі дзён у нашай Бацькаўшчыне працягваюцца сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. Чарговыя выбары выклікалі ў нашым грамадстве напружанасць. У выніку актыўнага супрацьстаяння пралілася кроў і ёсць шмат пацярпелых як фізічна, так і маральна. Многія з іх — гэта мірныя і нявінныя людзі рознага ўзросту.

Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, асуджаем кожны акт насілля, які брат здзяйсняе супраць брата, і таму яшчэ раз заклікаем спыніць непатрэбную агрэсію і распачаць дыялог дзеля дабра чалавека і ўсяго нашага грамадства.

Як веруючыя людзі мы разумеем нашую абмежаванасць. Таму, ўзгадваючы словы нашага Збаўцы Езуса Хрыста: «Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас» (Мц 11,28), запрашаем католікаў Беларусі далучыцца да штодзённай малітвы ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны і ўсяго народа.

У сувязі з гэтым заклікаем:

  • 16 жніўня ва ўсіх парафіях цэлебраваць святую Імшу ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны і яе народа і такім чынам правесці агульнабеларускую Эўхарыстычную малітву.
  • Падчас кожнай святой Імшы ў малітве вернікаў дадаць спецыяльны заклік за нашу краіну.
  • У парафіях арганізаваць штодзённую агульнабеларускую адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны, яе народа і мірнага завяршэння канфлікту. Час правядзення адарацыі вызначае пробашч паводле разважлівага меркавання.
  • Штодзённа на завяршэнне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і святой Імшы маліцца адмысловай малітвай. Можна выкарыстаць наступны тэкст:

 

Малітва за Айчыну

(паводле святога Яна Паўла ІІ)

Маці Божая, Каралева Беларусі, дзякуючы за Тваю Мацярынскую апеку, давяраем Табе нашу Айчыну, нашу сучаснасць і будучыню. Няхай імкненне да супольнага дабра перамагае эгаізм і падзелы. Няхай усе, хто кіруе нашай краінай, бачаць у Табе пакорную Слугу Езуса Хрыста і вучацца служыць і распазнаваць патрэбы сваіх грамадзянаў, каб Беларусь магла стаць валадарствам любові, праўды, справядлівасці і супакою, дзе шануецца Імя Твайго Сына і годнасць кожнага чалавека.

Маці Адзінароднага Божага Сына, які даў нам новую запаведзь любові як галоўны прынцып жыцця, выпрасі, каб мы сталі руплівымі будаўнікамі салідарнага свету, у якім любоў ператварае ўзброеныя канфлікты ў супакой, а цывілізацыю смерці — у цывілізацыю жыцця.

Няхай наш народ заўсёды будзе верным Богу — Валадару ўсяго свету.

Маці еднасці і супакою, умацоўвай супольнасць Касцёла Твайго Сына, дапамажы, каб усе хрысціяне моцаю Духа Святога сталіся адною сям’ёю сясцёр і братоў Езуса Хрыста, адзінага Збаўцы свету — учора, сёння і навекі.

О ласкавая, о літасцівая, о наймілейшая Панна Марыя, прымі наш давер, умацоўвай яго ў нашых сэрцах і складзі перад Абліччам Бога, у Тройцы Святой Адзінага, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

***

Усіх, хто далучаецца да малітвы ў інтэнцыі нашай умілаванай Беларусі і яе народа, даручаем пад апеку Найсвяцейшай Панны Марыі, Сталіцы Мудрасці і Каралевы Супакою, і ад усяго сэрца благаслаўляем у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Мінск,13 жніўня 2020 г.

P.S. Гэты зварот неабходна прачытаць у касцёлах вернікам, пачынаючы з сённяшняга дня, а таксама абавязкова на ўсіх Імшах у нядзелю 16 жніўня.

 

Версія для друку па спасылцы.

 

0
Створана 14 Жніўня 2020
Абноўлена 14 Жніўня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя