Skip to main content

Жыхары Гродна пішуць у кнізе спачуванняў

kondolencji 004Звестка пра смерць Яго Эмінэнцыі ксяндза кардынала Казіміра Свёнтэка хутка разышлася па Гродне і ўсёй дыяцэзіі. У дзень яго смерці ў гродзенскай катэдры на ўсіх св. Імшах вернікі разам са сваімі душпастырамі моляцца за вечны супакой для першага кардынала Беларусі. Увесь дзень сюды ідуць людзі, каб памаліцца перад выстаўленым партрэтам в.п. Казіміра Свёнтэка. Многія ўжо пакінулі свае запісы ў кнізе спачуванняў, якая выстаўлена ў гродзенскай катэдры. Сярод іх можна прачытаць такія: “Мы дзякуем за працу святара і біскупа, за ўсю душпастырскую працу, за жывое сведчанне веры…”. Адна з гродзенак напісала па-руску: “Жыццё Кардынала будзе працягвацца ў справах. Мы памятаем пра Вас і любім”.