Skip to main content

Сястра Фаустына Цыдзік абрана Маці Генеральнай

kamionka 012У гэтыя дні Супольнасць Сясцёр Маці Міласэрнасці сабралася на свой капітул. 20 ліпеня кс. бп Аляксандр Кашкевіч перад пачаткам абрад капітула адправіў св. Імшу ў доме гэтай манаскай супольнасці ў Каменцы.
З гаміліяй звярнуўся да прысутных а. Юзаф Макарчык, які прыгадаў пра ролю выбараў у Касцёле - між іншым, пра выбар апостала Мацея і дзеянне Святога Духа. Напрыканцы ён прывёў словы Шэкспіра: "Кахай усіх, давярай нямногім, нікога не крыўдзі". На заканчэнне св. Імшы кс. бп Аляксандр прыгадаў сёстрам пра важную ролю манаскіх супольнасцей у Касцёле.
Пасля абеду ўсе памаліліся вяночкам да Божай Міласэрнасці і праспявалі гімн да Святога Духа. Пасля малітвы адбыліся выбары згодна са статутам Супольнасці. Маці Генеральнай Супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці была абрана сястра Фаустына Цыдзік. Сёння абяруць таксама старэйшых сясцёр манаскіх дамоў і сясцёр, якія будуць выконваць абавязкі ў генеральным доме.