Skip to main content

Запрашэнне на ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай.

З вялікай радасцю і даверам да Пана Бога маем гонар запрасіць Вас на ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай. Прагнем чарговы раз дзякаваць Божаму Провіду за ўсялякія ласкі, атрыманыя праз заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Спадзяемся, што супольная малітва шкаплернай сям’і і ўшанавальнікаў Маці Божай Шкаплернай спрычыніцца да ўмацавання веры, надзеі і любові ўсіх, хто аддасць сябе пад Яе абарону.
Кармэліты босыя

ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦІ
16 / 17 ліпеня
17.00 – Святая Імша і заканчэнне навэнны – Крыжовая дарога на Кальварыі
23.15 – Нешпары пра НПМ з разважаннем
00.00 – Працэсія са свечкамі – Святая Імша – Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
08.30 – Гадзінкі пра НПМ
09.30 – Святая Імша на польскай мове
12.00 – Урачыстая адпустовая Святая Імша, якую ўзначаліць Я. Э. Кс. Бп Аляксандр Кашкевіч