Skip to main content

Урачыстае ўступленне на пасаду пробашча адбылося ў парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску

vaukavysk 253 мая ў парафіяльным касцёле св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылося ўрачыстае ўступленне на пасаду новага пробашча – кс. Паўла Звяжынскага.

Падчас святой Імшы кс. Павел склаў публічнае вызнанне веры ў прысутнасці кс. Валерыя Лісоўскага, віцэ-дэкана Ваўкавыскага дэканату, i вернікаў парафіі і абавязаўся да руплівага служэння сярод сваіх новых парафіян.

Вернікі прывіталі новага пробашча цёплымі словамі, у якіх пажадалі, каб ён адчуваў сябе сярод іх як дома і быў іх правадыром да Бога. Таксама яны пажадалі яму з адвагай і запалам найперш служыць усім, каго Бог будзе ставіць на яго святарскім шляху.

У сваю чаргу сам новы пробашч, які прыйшоў у гэтую парафію пасля неспадзявана памерлага кс. каноніка Алега Дуля, свайго сябра, адзначыў, што будзе старацца адпавядаць усім патрабаванням, якія будуць ставіць да яго вернікі, і такім чынам жадае з вялікай адданасцю служыць Богу, Касцёлу і сваім парафіянам, якія сталі яго сям’ёй.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Антон Мурончык