Яго Эксцэленцыі Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін складаем самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні! Жадаем, каб пастырскі шлях быў шчаслівы і бласлаўлёны. Няхай Бог, якому даверыліся, да канца жыцця адорвае Вас сваімі ласкамі і добрым здароўем, а Маці Божая штодзённа Вамі апекуецца. Няхай святы Заступнік накіроўвае Вас у паслузе і падказвае адпаведныя рашэнні, якія заўсёды будуць даваць добры плён.
Жадаем шмат радасных і шчаслівых хвілін, сіл і стойкасці ў нялёгкім і адказным служэнні. Дзякуем за далікатнае стаўленне да кожнага чалавека і клопат пра ўсю дыяцэзію! Памятаем пра Вас у нашых малітвах!
Рэдакцыя партала