Псіхолаг са шматгадовым вопытам працы дапаможа разабрацца ў асабістых пытаннях, пытаннях стасункаў з роднымі, выхавання дзяцей і шматлікімі іншымі.
Кабінет псіхалагічнай дапамогі, дзейнічаючы на працягу некалькіх гадоў пры салезіянскіх парафіях у Мінску і Бараўлянах, добра зарэкамендаваў сябе. Зараз з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі працу кабінета давялося прыпыніць. Аднак мы рады паведаміць, што кожны чалавек, які патрабуе псіхалагічнай падтрымкі, можа атрымаць яе ў фармаце анлайн.
Запісацца на анлайн-кансультацыю псіхолага можна ў буднія дні з 10.00 да 17.00 па нумары: (8 044) 709-50-30.