Літургічная служба алтара парафіі святых Пятра і Паўла ў Іўі дзве ночы стаяла ў ганаровай варце пры Гробе Пана.
Гэта адна з самых лепшых традыцый іўеўскіх міністрантаў. Яна нагадвае аб тым, як рымскія салдаты пільнавалі Гроб Пана, і мае назву “старожкі”.
“Старожкі” праходзяць у ноч з Вялікай пятніцы на Вялікую суботу і ў ноч Змёртвыхпаўстання Пана. Хлопцы нясуць варту ўдваіх, апранутыя ў касцюмы рымскіх жаўнераў.