 25 чэрвеня адбылася першая дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў і выхавацеляў у Тракелях. На ўрачыстасці ў санктуарыі прысутнічала 150 чалавек з усёй Гродзенскай дыяцэзіі. Яны сабраліся каля трона Маці Божай, каб у супольнай малітве падзякаваць Богу за заканчэнне школьнага года, а таксама папрасіць аб патрэбных ласках для далейшай плённай працы на ніве навучання і выхавання.
25 чэрвеня адбылася першая дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў і выхавацеляў у Тракелях. На ўрачыстасці ў санктуарыі прысутнічала 150 чалавек з усёй Гродзенскай дыяцэзіі. Яны сабраліся каля трона Маці Божай, каб у супольнай малітве падзякаваць Богу за заканчэнне школьнага года, а таксама папрасіць аб патрэбных ласках для далейшай плённай працы на ніве навучання і выхавання.З прывітальным словам звярнуўся да прысутных кс. Антоні Грэмза, душпастыр гродзенскіх настаўнікаў і выхавацеляў. Ён падкрэсліў, што навучаць – гэта вельмі адказная і цяжкая задача, таму што трэба ўсёй сваёй асобай, паставай і дзеяннямі даваць прыклад маладому пакаленню. Кс. Антоні заахвоціў настаўнікаў працаваць па ўзоры бласлаўлёнага Яна Паўла ІІ, які выхоўваў людзей на працягу ўсяго свайго жыцця.
Потым удзельнікі сустрэчы праслухалі канферэнцыю “Настаўнік у святле Евангелля і навучання Касцёла”, якую правёў a. Анджэй Шчупал, ініцыятар і творца душпастырства настаўнікаў у Гродне.
Пасля адбылася эўхарыстычная адарацыя і Святая Імша, якую цэлебраваў кс. бп Аляксандар Кашкевіч.
Пасля кароткага адпачынку настаўнікі і выхавацелі праслухалі даклад кс. Антонія Грэмзы на тэму “Хрысціянскі светапогляд і сістэмы навучання”. Затым перад сабранымі выступілі моладзевыя рэлігійныя гурты з Ліды і Воранава.
Напрыканцы сустрэчы ўсе ўтварылі вялізнае сяброўскае кола і памаліліся, трымаючыся за рукі.

 
 
 
 
 
