У Вялікі чацвер, гэты асаблівы і важны дзень устанаўлення сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства, у свята тых, хто служыць на ніве Пана, стоячы перад вялікай таямніцай вашага паклікання і абрання праз Хрыста – Найвышэйшага Пастыра, мы хацелі б падзякаваць Хрысту за ваш дар святарства.
Звяртаемся да вас з вялікай удзячнасцю і захапленнем, усведамляючы, што ваша роля ў Касцёле неабходная і незаменная. Вы – слугі Эўхарыстыі, распарадчыкі Божай Міласэрнасці ў сакрамэнце пакаяння, суцяшальнікі душ, праваднікі вернікаў у цяжкасцях жыцця. Мы выказваем вам падзяку за самаадданае служэнне любові, за намаганні штодзённага служэння, за тое, што суправаджаеце нас ад нараджэння да апошняга жыццёвага шляху, удзяляючы святыя сакрамэнты.
Дзякуем вам за тое, што вы бачны і сапраўдны знак Хрыста ў Касцёле, Яго дзейнасці, Яго прысутнасці, любові і ахвяры.
Жадаем, каб вам заўсёды спадарожнічала блізкасць Таго, хто вас выбраў і каму вы аддалі сваё жыццё. Няхай Першасвятар Езус Хрыстус заўсёды благаслаўляе вас у вашым апостальскім пакліканні і будзе бясконцай крыніцай радасці і асабістага спаўнення.
З пашанай, рэдакцыя партала