Вернікі прывіталі Пастыра дыяцэзіі каля касцельнай брамы, пасля чаго ўсе адправіліся на супольную малітву. Пробашч парафіі прыгадаў гісторыю парафіяльнай святыні, цяжкія ваенныя часы і адбудову касцёла. Св. Імшу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч, які спачатку заахвоціў усіх да супольнай малітвы, падкрэсліваючы, што “мы ўсе разам ствараем гэты жывы Касцёл”. З Божым словам звярнуўся да вернікаў кс. Раман Катлімоўскі, просячы парафіянаў, каб яны “моцна трымалі крыж у сваіх руках і былі верныя навуцы Хрыста”.
Падчас Эўхарыстыі група вернікаў (каля 50 чалавек) атрымала з рук Ксяндза Біскупа сакрамант бежмавання. Пасля св. Імшы быў пасвечаны крыж місіі велічынёй каля 6 метраў, які быў пастаўлены якраз у тым месцы, дзе стаяў крыж перад вайной. У гэты дзень кожны вернік мог ушанаваць Святы Крыж праз пацалунак.