4 красавіка ў парафіяльным касцёле святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылося пахаванне Станіслава Дуля, бацькі ксяндза каноніка Алега Дуля.
Сам сын спачылага, кс. Алег, пробашч парафіі святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску i дэкан Ваўкавыскага дэканату, неспадзявана памёр напярэдадні гэтага пахавання.
Пахавальную святую Імшу з удзелам святароў, сям’і памерлага і парафіян узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкi.
Гамілію прамовіў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
Спачылага пахавалі на адных з шчучынскіх могілак.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: а. Віталій Слука SP