Skip to main content

Павялічылася літургічная служба алтара ў Тракелях

trakeli m 222 сакавіка, у Чацвёртую нядзелю Вялікага посту, на некалькі чалавек павялічылася літургічная служба алтара ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат).

У шэрагі тых, хто дапамагае ля алтара святару, уступілі чатыры новыя асобы. Такім чынам яны выказалі гатоўнасць да ахвярнага служэння на карысць сваёй парафіяльнай супольнасці.

Урачыстае прыняцце ў міністранты здзейсніў пробашч парафіі кс. доктар Юрый Бяганскі. Святар заахвоціў хлопцаў старанна выконваць служэнне ля алтара і быць добрым прыкладам для сваіх аднагодкаў.

На Эўхарыстыі прысутнічалі бацькі і блізкія міністрантаў, а таксама мясцовыя парафіяне, якія атачылі малітвамі новых членаў літургічнай службы алтара.

Прыналежнасць да службы алтара азначае абавязак праз сваю працавітасць, пунктуальнасць і малітву, злучаныя з заданнямі міністранцкага служэння, старацца ўсё больш аддаваць пашану Пану Богу, а таксама служыць сваёй парафіяльнай супольнасці і людзям.

Кс. Юрый Марціновіч

 

літургічная служба алтара, Тракелі, міністранты