Skip to main content

У Смаргоні прайшла сустрэча “Савіо-клуба”

Sdb s 3З 7 па 8 сакавіка ў cалезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, адбылася сустрэча для ўдзельнікаў “Савіо-клуба”.

Як паведамляе sdb.by, пачалася сустрэча з вялікай гульні, якая прайшла на свежым паветры. Пасля былі запланаваны асобныя праграмы для дзяўчат і юнакоў, аб'яднаныя разважаннямі над дэвізам салезіянскай сям'і на бягучы год: “Добрыя хрысціяне і сумленныя грамадзяне”.

Sdb s 1

З дапамогай падрыхтаваных гульняў і разважанняў удзельнікі “Савіо-клуба” змаглі глыбей зразумець, як менавіта кожны з іх у паўсядзённым жыцці можа быць добрым грамадзянінам і хрысціянінам. Не абышлася праграма без прагляду фільмаў і падрыхтоўкі сюрпрызаў з нагоды 8 сакавіка і 23 лютага.

Sdb s 2

Малітоўным момантамі сустрэчы сталі Крыжовы шлях і нядзельная святая Імша.

І дзеці, і арганізатары добра правялі час разам, адпачылі і змаглі яшчэ больш узрасці, як сям'я “Савіо-клуба”.