Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 17 лютага адышоў у вечнасць кс. Павел Барысевіч, адміністратар парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат).
Праграма развітання:
- у аўторак 18 лютага а 10-й гадзіне цела спачылага святара будзе дастаўлена ў парафіяльны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні, дзе ў 15.00 адбудзецца развітальная святая Імша. Пасля Імшы цела будзе дастаўлена на радзіму спачылага ў Старыя Васілішкі (пераезд каля 1–1,5 гадзіны)
- у сераду 19 лютага ў 12.00 адбудзецца пахавальная святая Імша ў касцёле святых Пятра і Паўла, развітанне і пахаванне на парафіяльных могілках у Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат).
Кс. Павел Барысевіч нарадзіўся 10 красавіка 1984 года. Святарскія пасвячэнні прыняў з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча 16 лістапада 2010 года ў катэдральнай базіліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Пасля святарскіх пасвячэнняў накіраваны вікарыем у парафію св. Юзафа ў Гродне. У 2013 годзе прызначаны вікарыем парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах. З 2015 года і да моманту смерці з’яўляўся адміністратарам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні. Ужо на працягу доўгага часу меў праблемы са здароўем.
Няхай міласэрны Бог прыме яго ў сваё Валадарства і адорыць вечным супакоем!