Skip to main content

Адпуст у Росі

Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа парафіяльная святыня ў Росі была перапоўнена. Традыцыйна ў гэты дзень у санктуарый Езуса Журботнага прыбыла шмат пілігрымаў з Ваўкавыска, Воўпы, Рэплі і іншых навакольных мясцін, а таксама з Гродна.
Урачыстую св. Імшу а 10-й гадзіне адправіў кс. Ян Сарэла, духоўны айцец Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. З гаміліяй звярнуўся да вернікаў кс. Павел Салабуда, які заахвоціў іх, каб штодня прасілі Святога Духа аб Яго дарах. Кс. Павел сказаў між іншым: “Мы сёння – па ўзоры апосталаў – напоўнены Святым Духам, каб ісці і адважна абвяшчаць Божыя праўды. Сёння наш край у гэты нялёгкі час патрабуе такіх апосталаў, якія будуць дзяліцца Божай ласкай з іншымі”. Пасля св. Імшы адбылася ўрачыстая працэсія. Кусташ санктуарыя кс. Чэслаў Паўлюкевіч адзначыў, што з кожным годам санктуарый наведвае ўсё больш паломнікаў. Наступную св. Імшу а 12-й адправіў і звярнуўся да вернікаў з казаннем кс. Аляксандр Рудзевіч, вікарый санктуарыя ў Тракелях, які ў свой час быў у Росі на практыцы.

На наступны дзень святаў Спаслання Святога Духа вернікі парафіі, аддаючы хвалу НПМ Маці Касцёла, маглі атрымаць прыміцыйнае блаславенне, таму што ў гэты дзень была адпраўлена прыміцыйная св. Імша.

У дні адпусту можна было таксама пакаштаваць знакамітых прысмакаў з Росі.