19 студзеня для дзіцячага хору “Дзеці нябёсаў” парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) быў арганізаваны карнавал.
Напачатку дзеці прынялі ўдзел у святой Імшы, якую ўпрыгожылі сваім спевам.
А пасля, пераапрануўшыся ў прыгожыя касцюмы, сабраліся разам у парафіяльный зале. На вечарыне, якую для хору падрыхтавала с. Назарыя Міклаш CSFN, дзяўчынкі і хлопчыкі вельмі весела бавілі час: спаборнічалі ў віктарыне на тэму Божага Нараджэння, мелі салодкі пачастунак, шмат смяяліся і апавядалі цікавыя гісторыі.
Сумесныя вечары для “Дзяцей нябёсаў” ужо сталі традыцыяй. Амаль кожны месяц хор збіраецца на салодкі стол і разам бавіць час. Такія сустрэчы спрыяюць усталяванню сямейнай атмасферы паміж дзецьмі і ўмацаванню іх у веры.
Яна Чайко
Фота: Таццяна Канарская, Міраслаў Чайко