Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамяляе, што 17 студзеня адышоў у вечнасць Рамуальд Пузына, бацька ксяндза каноніка Яна Пузыны, пробашча парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах.
Пахавальная святая Імша адбудзецца 20 студзеня ў 13.00 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат).
Вечны супакой дай яму, Пане...