Skip to main content

"Уікэнд з Богам" прайшоў для дзяцей з парафіі Гродна-Паўднёвы

paudnewy wyjezd 4Дзеці і моладзь з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ здзейснілі выезд у Шчучын, дзе наведалі санктуарый Маці Божай Фацімскай, атрымалі новыя навыкі ў творчых майстар-класах, паўдзельнічалі ў экскурсіях.

Таксама маленькія вернікі павіншавалі мясцовых жыхароў са святам Божага Нараджэння, паказаўшы святочны канцэрт на галоўнай плошчы горада. 

За час, праведезены разам, дзеці і моладзь не толькі бліжэй пазналі адзін аднаго, але і нанова адкрылі дар малітвы, размаўляючы з Госпадам.

АМ