Skip to main content

Аплаткавая сустрэча хору прайшла ў смаргонскай парафіі

smargon 4На завяршэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбылася аплаткавая сустрэча з парафіяльным хорам “Барка”.

На сустрэчы сабраліся тыя, хто ўпрыгожвае спевам літургію ў гэтай капліцы, а таксама падчас іншых падзей у Гродзенскай дыяцэзіі і Касцёле ў Беларусі ў цэлым.

Удзельнікі сустрэчы падзяліліся аплаткамі са сваім пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам. Святар падзякаваў ім за праслаўленне Бога сваімі галасамі.

Кс. Юрый Марціновіч