4 студзеня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі дзеці разам з бацькамі з душпастырства сямей "Оpen Families" паказалі каляднае прадстаўленне. Анёлы, пастушкі, тры каралі, Юзаф з Марыяй і ншыя біблійныя героі былі ўвасоблены на імправізаванай сцэне. Акцёры нанова прадставілі гледачам усім вядомую гісторыю пра прыйсцё Божага Сына ў свет.
Маленькія вернікі стварылі святочную атмасферу гэтага вечара, сваёй непасрэднасцю выклікаючы ў гледачоў шчырыя радасныя эмоцыі.
На заканчэнне прадстаўлення дзеці атрымалі падарункі ад св. Мікалая. Затым духоўны кіараўнік душпастырства кс. Антоні Грэмза цэлебраваў св. Імшу ў інтэнцыі сабраных сямей. Пасля адбылася аплатковая сустрэча для ўсіх удзельнікаў душпастырства, падчас якой яны складалі адзін аднаму віншаванні, дзяліліся ўспамінамі за мінулы год і абмяркоўвалі планы на наступны.
Ганна Паўловіч