Skip to main content

Батлейку аб прыходзе Трох каралёў прадставілі ў Гальшанах

galszany 36 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, пасля святой Імшы дзеці і моладзь парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах (Ашмянскі дэканат) прадставілі гледачам батлейку аб прыходзе Трох мудрацоў.

Тры каралі доўга вандравалі і шукалі Збаўцу, а сустрэўшыся з царом Ірадам, не здрадзілі Езусу.

Да трывалай веры ў Бога заклікалі ўсіх прысутных і акцёры лялечнага тэатра.

Пробашч парафіі а. Багуслаў Вуйтовіч OFMConv шчыра падзякаваў удзельнікам і кіраўніку батлейкі, а гледачы ўзнагародзілі іх гучнымі апладысментамі.

Людмiла Пясецкая