З 3 па 5 студзеня ў сценах Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі па распазнанні паклікання для юнакоў.
На працягу няпоўных трох дзён маладыя людзі з дапамогаю святароў і семінарыстаў разважалі над сваім жыццёвым шляхам.
5 студзеня, апошні дзень рэкалекцый, хлопцы пачалі з малітвы Літургіі Гадзінаў – Ютрані. Пасля сняданку яны мелі магчымасць пазнаёміцца з духоўнай і навуковай спадчынай св. Яна Паўла ІІ, выяўленай у яго літаратурных творах і навучанні – шматлікіх дакументах Касцёла.
На апошнюю ў межах рэкалекцый Эўхарыстыю юнакі накіраваліся ў катэдральную базыліку св. Францішка Ксаверыя.
Імшу ўзначаліў духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла.
На памяць аб рэкалекцыях кожны ўдзельнік атрымаў памятныя падарункі і запрашэнне на наступныя рэкалекцыі па распазнанні паклікання, якія адбудуцца з 3 па 5 красавіка. Атрымаўшы благаслаўленне, удзельнікі накіраваліся дадому, у свае парафіі.
Засяроджанню над сваім прызначэнні і распазнанні волі Божай спрыяла добрая сяброўская атмасфера, супольныя і індывідуальныя малітвы, штодзённая св. Імша, сустрэчы і размовы з духоўным айцом, святарамі і навучэнцамі семінарыі. Час рэкалекцый прайшоў хутка і, здаецца, плённа.
Aндрэй Юхнік
Фота: Павел Адамовіч