2 студзеня дзеці і моладзь разам са сваім душпастырам, кс. Юрыем і с. Хэленай, катэхеткай у парафіі св. Міхала Арханёла, правялі актыўны адпачынак, катаючыся на лёдзе ў Лідскім лядовым палацы. Для многіх катанне на каньках было першым незабыўным і балючым досведам. Усяго адзін сеанс катання даў даволі добрыя вынікі. Наступным пунктам праграмы была дэгустацыя лідскай піццы.
3 студзеня ў парафіяльным канферэнц зале адбыўся калядны бал маскарад у якім прыняло ўдзел каля 50 дзетак, якія прыйшлі са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Кожны прыйшоў у сваім любімым маскарадным касцюме. Большасць дзетак нават падрыхтавала вершы на святочную тэматыку і паўдзельнічала ў адмысловым конкурсе. За актыўны ўдзел у паасобных пунктах праграмы і конкурсах кожны атрымаў прыемны сюрпрыз. На заканчэнне святочнай сустрэчы ўсе маленькія ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.
Падобнага роду мерапрыемствы адбываюцца дзеля большай інтэграцыі парафіяльнай супольнасці.
С. Хэлена Драбіновіч CSFN