Skip to main content

Дзяліліся аплаткай і гулялі ў футбол. Адбылася святочная сустрэча міністрантаў дэканату Гродна-Захад

ministranty opl 827 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы адбылася святочная сустрэча міністрантаў дэканату Гродна-Захад. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі літургічнай службы алтара разам са сваімі душпастырамі.

Сустрэча пачалася святой Імшой у парафіяльным касцёле, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Звяртаючыся да міністрантаў, іерарх падкрэсліў, што святы Божага Нараджэння – цудоўная нагода сустрэцца разам, каб адчуць, што ўсе мы належым да вялікай сям’і Касцёла.

Біскуп пажадаў міністрантам, каб, служачы ля алтара, яны давалі заўсёды прыгожы прыклад любові да Бога і бліжніх.

ministranty opl 10

Пасля Імшы міністранты дзяліліся аплаткамі, выказваючы адзін аднаму віншаванні. Затым удзельнікі сустрэчы скіраваліся ў мясцовую школу, дзе адбыўся футбольны турнір на кубак дэкана дэканату Гродна-Захад па міні-футболе. Там яны паказалі свае спартыўныя здольнасці, згуляўшы ў дзвюх узроставых катэгорыях.

Ксёндз Ян Рушніцкі, дэкан дэканату Гродна-Захад і арганізатар сустрэчы, падзякаваў пераможцам за здабытыя месцы і ўручыў кубкі. Ён падзякаваў таксама ўсім, хто прычыніўся да арганізацыі сустрэчы.

 Kс. Юрый Марціновіч