На ўрачыстасць Божага Нараджэння дзеці і моладзь парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку паказалі святочную пастаноўку. Яна была прысвечанa найвялікшай хрысціянскай таямніцы – уцелаўленню Хрыста.
Дзеці разам з сястрой назарэтанкай Хеленай і сваімі бацькамі на працягу многіх тыдняў рыхтаваліся, каб падкрэсліць сваімі талентамі выключнасць падзеі, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму.
Ацаніць творчыя і вакальныя таленты маленькіх вернікаў прыйшла вялікая колькасць дарослых парафіян і гасцей парафіі. Пасля творчага выступу ўсе малыя гледачы атрымалі салодкія падарункі.
Кс. Юрый Жэгарын