Skip to main content

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

bauble 4710822 640Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня.

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.
Больш як 20 стагоддзяў Віфлеемская зорка асвятляе нам шлях дабра і надзеі. Хрысціянства змяніла гісторыю і культуру ўсяго чалавецтва, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне духоўных арыенціраў - сацыяльнай справядлівасці, узаемнай падтрымкі і міласэрнасці.

Абапіраючыся на традыцыйныя маральныя каштоўнасці, разам з верай мы перадаём нашчадкам самае галоўнае: любоў да роднай зямлі, мудрасць і вопыт папярэдніх пакаленняў, што дапамагае ствараць будучыню на прынцыпах міру, павагі і добрасуседства, такіх запатрабаваных на сучасным этапе развіцця грамадства.

У гэты радасны дзень жадаю здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

Няхай гэта светлае свята напоўніць вашы дамы цеплынёй узаемаразумення і дабрабытам.

Аляксандр Лукашэнка

Паводле president.gov.by