Skip to main content

Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі ў пятніцу актавы Нараджэння Пана вызвалены ад посту

eating 3038996 640Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч на падставе канона 87, §1 Кодэкса кананічнага права вызваліў ад абавязку ўстрымання ад мясных страў вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі ў пятніцу ў актаву Нараджэння Пана (у бягучым годзе – 27 снежня).
Карыстаючыся гэтым паслабленнем, трэба памаліцца любой малітвай у інтэнцыях Святога Айца.

Тлумачэнне:

Згодна з Кодэксам кананічнага права пятнічнае ўстрыманне ад мясных страваў прынцыпова не абавязвае ў трох выпадках: a) у пятніцу, калі прыпадае ўрачыстасць (канон 1251); б) дзень у рангу ўрачыстасці (напр., пятніца ў актаву Вялікадня); c) калі будзе ўдзелена вызваленне згодна з прадпісаннем кананічнага права (канон 87 § 1).

У літургічным годзе ёсць дзве актавы, якія маюць розны ранг. Актава Вялікадня мае ранг урачыстасці, а актава Нараджэння Пана – ранг свята, што было акрэслена ў “Табелі першынства літургічных дзён”, што змяшчаецца ў “Агёльных нормах літургічнага года і календара” ў Рымскім Імшале. Таму актава Нараджэння Пана, маючы ранг свята, а не ўрачыстасці, не адмяняе абавязку ўстрымання ад мясных страў у пятніцу.

Кс. Юрый Марціновіч