20 снежня ў парафію Узвышэння Святога Крыжа (Фара) лідскія харцэры ўрачыста ўнеслі бэтлеемскі агонь. У гэтым годзе акцыя праходзіць пад дэвізам “Святло, якое мае моц”.
Падчас урачыстага прывітання пробашч кс. канонік Уладзімір Гуляй адзначыў, што бэтлеемскі агонь міру – “сімвал узаемнага разумення асобных людзей і народаў, знак надзеі на жыццё, пазбаўленага канфліктаў”.
Таксама святар выказаў словы падзякі харцэрам, якія штогод передаюць вернікам парафіі гэты агонь: “Разносячы бэтлеемскі агонь па ўсёй краіне і перадаючы яго верным нашай парафіі, вы выконваеце службу, паляпшаючы гэты свет. Вы паказваеце, што азначае несці супакой і ідэю братэрства”.
Пасля літургіі кожны вернік меў магчымасць узяць агонь і занесці ў свой дом, каб праз некалькі дзён з вялікай радасцю запаліць ад яго вігілійную свечку.
Акцыя “Бэтлеемскі агонь міру” была арганізавана ў 1986 годзе у Лінцы (Аўстрыя). Яе мэтаю была дабрачынная падтрымка дзяцей-інвалідаў і патрабуючых асобаў. Ужо праз год аўстрыйскія скаўты ўзялі апеку над акцыяй і сталі разносіць агонь з Бэтлеема ў розныя бальніцы і дзіцячыя дамы, каб падчас святаў Божага Нараджэння ён быў жывым сімвалам міру, надзеі і любові.
Кожны год агонь прыносяць у касцёлы, бальніцы і розныя арганізацыі. З Варшавы ён вандруе ў Расію, Літву, Украіну і Беларусь.
Яна Чайко
Фота: кс. Станіслаў Краўчанка