Skip to main content

Рэдакцыя дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” выпусціла каляндар на 2020 год

klndr 1У календары акрэслены ўрачыстасці, успаміны святых, асаблівыя перыяды літургічнага года і дыяцэзіяльныя святы. На кожны дзень пазначаны імяніны.

Каляндар у А3 фармаце, двухбаковы. На адным з бакоў – выява святога Казіміра, каралевіча, на другім – святога Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка, другарадных апекуноў Гродзенскай дыяцэзіі. 

klndr 2

Каляндар выдадзены ў дзвюх версіях: на беларускай і польскай мовах. Набыць яго можна ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, у рэдакцыі газеты, а таксама ў курыяльнай краме па адрасе: Гродна, вул. К. Маркса, 4.

JM