7 снежня па ўзнагароду да Пана адышла светлай памяці с. Юзэфа Памаранская з Кангрэгацыі Дачок Найсвяцейшага Сэрца НПМ (сэрцанка).
Сястра шмат гадоў служыла біскупу Гродзенскаму. Пражыла 91 год.
Св. Імша за памерлую адбудзецца 10 снежня ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі). Пачатак у 13.00. Пасля цела спачылай сястры будзе пахавана на могілках у Парэччы.
Вечны супакой дай ёй, Пане...