Skip to main content

Дыяканы здзейснілі пілігрымку падзякі ў Вострую Браму

dyjakany 35 снежня дыяканы, якія ў апошні час прынялі пасвячэнне, накіраваліся ў Вострую Браму ў Вільні. У капліцы цудатворнага абраза Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, яны падзякавалі за дар паклікання.

У гэтым асаблівым месцы, дзе сэрцы б’юцца мацней у радасці і ўдзячнасці за ласкі, атрыманыя праз пасрэдніцтва Маці Божай, дыяканы прынялі ўдзел у святой Імшы.

dyjakany 6

Пілігрымка была падзякай Пану Богу за атрыманае пасвячэнне, а таксама даручэннем Марыі свайго штодзённага служэння з просьбай аб дарах Духа Святога, каб дыяканы маглі як найлепш падрыхтавацца да будучага святарскага служэння.

Дыяканам спадарожнічалі духоўны айцец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Ян Сарэла і яе эканом кс. Валерый Аброшка.

Пасвячэнне дыяканату, якое ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, яны прынялі 16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.

Кс. Юрый Марціновіч