Skip to main content

Фотафакт: каталіцкі і праваслаўны святары благаславілі сельскагаспадарчае прадпрыемства з нагоды юбілею

katalicki sw 329 лістапада 70-годдзе з дня заснавання адзначыла адкрытае акцыянернае таварыства “Граніт-Агра”. Павіншаваць гаспадарку з юбілеем сабралася шмат гасцей i спонсараў.

Як паведамляе diatlovonews.by, благаславіць працаўнікоў на далейшую плённую працу прыбылі каталіцкі і праваслаўны святары.

katalicki sw 2

Каталіцкі Касцёл прадставіў пробашч парафіі Святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне (Дзятлаўскі дэканат) кс. Віктар Захарэўскі.

katalicki sw 1

У святочнай зале Лапушанскага клуба прысутнічалі ветэраны вытворчасці, перадавыя працаўнікі, тыя, хто сваёй працай на працягу многіх гадоў мацаваў гаспадарку і сёння працуе на карысць сельгаспрадпрыемства.