Skip to main content

Дзіцячы хор “Misterium” выступіў з канцэртам у гродзенскім хоспісе

hospis 221 лістапада, напярэдадні літургічнага ўспаміну св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі, у аддзяленні хоспіс гарадской клінічнай бальніцы №2 г. Гродна адбыўся канцэрт з серыі “Музычны полудзень”.

Для пацыентаў хоспіса выступіў з канцэртнай праграмай дзіцячы парафіяльны хор “Misterium” гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл).

У гэты восеньскі вечар калідоры і палаты хоспіса напоўнілі гукі дзяцячых галасоў. На жаль, не ўсе пацыенты з-за цяжкай хваробы змаглі ўстаць з ложка, але адчыненыя дзверы палат дазволілі і ім атрымаць асалоду ад песень і звонкага дзіцячага смеху.

Адзін мужчына быў вельмі засмучаны, што не можа падняцца з ложка, і магчымасць слухаць канцэрт яго не задавольвала. Праблема вырашылася лёгка – дзеці самі прыйшлі ў палату, выклікаўшы самыя шчырыя слёзы радасці і апладысменты.

JM