17 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры парафii св. Мiхала Арханёла, адбылося свята для дзяцей пад назвай “Кавалак хлеба = кавалак неба”, прысвечанае дню ўбогіх.
Як паведамляе sdb.by, святочная праграма распачалася св. Імшой, пасля якой маленькія вернікі накіраваліся ў араторый, дзе аніматарамі разам з с. Юліяй Клявец FMA і кс. Артурам Ляшнеўскім SDB быў падрыхтаваны працяг свята.
Падчас забаўляльнай праграмы і сустрэчы з героямі казкі “Калабок” дзеткі і іх бацькі з дапамогай разнастайных конкурсаў разважалі над тым, што кожны з нас можа зарабіць на неба, дзелячыся з іншым кавалачкам сябе.