Skip to main content

Група Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у пілігрымцы на Яснай Гары

czygunka 2216-17 лістапада ў Чэнстахове (Польшча) адбылася 36-я пілігрымка чыгуначнікаў. Сёлетняя сустрэча праходзіла пад дэвізам “Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі, гэтай зямлі”.

Пілігрымка адбывалася ў духу падзякі Богу і Найсвяцейшай Маці за 40-годдзе з часу першаг візіту Яна Паўла ІІ у Польшчу і 25-годдзе з часу заснавання Каталіцкага таварыства польскіх чыгуначнікаў.

На Яснай Гары, ля трону Чорнай Мадонны, сабраліся працаўнікі чыгункі розных гарадоў Польшчы і іншых краін.

Прысутнічала таксама група ў складзе 49 чалавек з Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі са сваім душпастырам а. Эдуардам Пяцельчыцам SsR.

Удзельнікі маліліся, каб усе працаўнікі чыгункі вылучаліся любоўю і справядлівасцю, сумленнасцю і ахвярнасцю ў служэнні, павагай да іншых і клопатам пра супольнае дабро.

Мацярынскай апецы Панны Марыі яны даверылі свае сем’і і месцы працы.

Урачыстасці ўзначаліў арцыбіскуп Катавіцкі Віктар Скворц.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Святлана Вярышка