Skip to main content

У Навагрудку прайшла музычная майстэрня грыгарыянскага спеву

speu 2З 15 па 17 лістапада ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку прайшла музычная майстэрня касцёльнага спеву для дарослых. Рэпетыцыі праводзілі лаўрэаты міжнародных конкурсаў, выкладчыкі філармоніі Аляксандр Музыкантаў, Вольга Перагуд, а таксама арганіст навагрудскага касцёла Андрэй Міхневіч.

Падчас рэпетыцый музычныя спецыялісты перш за ўсё засяродзіліся на пастаноўцы голасу ўдзельнікаў майстэрні, сярод якіх большасць складалі члены касцёльнага хору.

speu 1

Пасля пастаноўкі голасу асноўным напрамкам навучання быў грыгарыянскі харал, традыцыйны касцёльны спеў на працягу многіх стагоддзяў. Дзякуючы грунтоўнай і напружанай працы ўдзельнікі засвоілі чатыры лацінскія грыгарыянскія спевы.

Кульмінацыяй майстэрні было аздабленне спевам нядзельнай святой Імшы. Харысты парафіі выразілі вялікую зацікаўленасць у працягу такога роду музычных мерапрыемстваў, каб грунтоўней пазнаваць багатую традыцыю спеву Паўсюднага Касцёла.

Кс. Юрый Жэгарын