Skip to main content

Рэкалекцыі для дзяўчат правялі ў Адамавічах сёстры кармэліткі

karmel dziauczaty 28-10 лістапада ў кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) прайшлі чарговыя рэкалекцыі для дзяўчат на тэму “Благаслаўлёны час маладосці”.

Як поўна і плённа перажываць сваё юнацтва? Як заставацца вернай хрысціянскім каштоўнасцям у свеце і ісці супраць плыні? Як паглыбляць сваё сяброўства з Езусам, кожны дзень адкрываючы Яго Боскі план наконт сябе?

У пошуках адказаў на гэтыя пытанні дапамагаў удзельніцам кс. Ян Раманоўскі, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Праз канферэнцыі святар наблізіў для дзяўчат змест адгартацыі Папы Францішка Christus Vivit.

Удзельніцы мелі магчымасць індывідуальна і супольна паразважаць над скарбам маладосці падчас сустрэч, малітвы, “пустыні”, а таксама дзякаваць Богу ў штодзённай Эўхарыстыі за кожны свой “малады” дзень.

Cёстры імкнуцца, каб кожныя рэкалекцыі, якія яны арганізоўваюць, адбываліся ў кармэліцкім духу, таму дастаткова часу было прысвечана цішыні і медытацыі.

С. Ідалія ад Дзіцяткі Езуса