З 5 па 7 лістапада ў Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў. На трохдзённых рэкалекцыях пад назвай “Ён устаў і пайшоў!” удзельнікі разважалі над таямніцай паклікання да манаскага жыцця і святарства.
У межах праграмы духоўных сустрэч юнакі наведалі месца пахавання айцоў піяраў, якія яшчэ зусім нядаўна працавалі ў Беларусі, а таксама згулялі ў квэст-гульню ў старым шчучынскім бункеры.
А. Вiталій Слука SP
Фотa: Павел Пастушын SP