7 лістапада на распачацце навэнны перад урачыстасцю Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, група вернікаў з Ліды, Тракеляў і Воранава накіравалася ў аўтобуснай пілігрымцы ў Вільню.
Арганізатарам паездкі стаў кусташ санктуарыя Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях кс. Юрый Бяганскі.
У Вільні пілігрымы наведалі Вострую Браму, дзе ў капліцы цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай удзельнічалі ў святой Імшы. Падчас Эўхарыстыі асаблівым чынам маліліся за ўсю Гродзенскую дыяцэзію, просячы заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.
Пасля Імшы быў час на наведванне Вільні і знакамітых мясцінаў гэтага гістарычнага горада. Пілігрымы пабывалі таксама ў адзіным у Літве хоспісе благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі, дзе невылечна хворых атачаюць клопатам і духоўнай, медыцынскай, псіхалагічнай і сацыяльнай апекай.
Кс. Юрый Марціновіч